Запрашаем на фэст раварыстаў

Любіш ездзіць на ровары у любое надвор’е і не бачыш сябе без гэтага? Тады прыганяй 17 верасня на берасцейскі фэст раварыстаў “ROVAR_FOREVER”, які пройдзе ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

На фэсце будзе магчымасць наведаць роварныя маршуты Прыбужскага Палесся, патанчыць пад выступы музычных гуртоў, паразмаўляць з адмыслова запрошанымі гасцямі, паглядзець выдатны фільм пад зорным небам і весела правесці вечар каля вогнішча.

Тыдзень мабільнасці прысвечаны Cусветнаму дню без аўтамабіля і арганізуецца экалагічным таварыствам «Зялёная сетка» ў асобе БМГА «Час Зямлі» ў партнёрстве з Брэсцкім зялёным парталам, Брэсцкім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Рэспубліканскім заказнікам “Прыбужскае Палессе”, турыстычным агенцтвам ATIR.

Уваход на фэст вольны, запрашаюцца аматары роварнай культуры, добрай музыкі і беларускай прыроды.

Месца правядзення фэста: эколага-інфармацыйны цэнтр “Прыбужскае Палессе”, аг. Ляплеўка, вул. Шырокая 37. Час пачатку фэста: 14 гадзін.

Кантактныя дадзенныя: +37529 223 48 59 (МТС), суполка Вконтакте (https://vk.com/rovarforever).

 

 


КОНТАКТЫ:
tel/fax: +375 (162) 20-86-00
e-mail: biorezervat@mail.ru
vk.com: https://vk.com/brpp_by
The Man and the Biosphere Programme
Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь
Брестский районный исполнительный комитет
Усадьбы Беларуси
Виртуальный Брест